Для цябе мая песня, пэўна, будзе не новай,
Хто не славіў Дняпро і шырокі, і сіні.
Не дае ж мне спакою ўсхваляванае слова,
Гэтым словам вітаю я цябе, Украіна!
Каб убачыць цябе — жыў такою я думай
I цяпер да цябе гэтак шчыра імкнуся,
Каб хоць крыху данесці тыя весці і думы,
Як ты ў сэрцы жывеш у маёй Беларусі.
Як прыйшла ў Беларусь, я не помню, калі ты,
Толькі знаю адно, што з далёкага часу
Ты з'явілася з хлебам, быццам сонцам налітым,
Ты ў хаціну прыйшла з дзіўнай песняй Тараса.
Часта ў шлях ты з сабой Беларусь заклікала,
Звала нас, як братоў, пазбаўляцца ад пана;
Ад бяды, ад жуды, ад шляхецкай навалы
Ратавала ты нас пад сцягамі Багдана.
Колькі боек з табой мы насмерць прастаялі,
Покуль нашая воля навек не ўзнялася.
Заўжды разам з табой кайданы мы ірвалі —
I варожая кроў аж ракою лілася.
Мір на нашай зямлі. Нашы ў працы героі,
Мы жывём, мы ідзём, мы расцём несупынна.
Мы сягоння з табой пад адзінай зарою,
Дык чалом жа табе, дарагая Украіна!
Обо всем и обо всех
Опубликовано admin в Вт, 01/03/2012 - 19:38.Приволжский федеральный округ